BE
АГУЛЬНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Прылада Canyon SW-86 – разумны гадзіннік у спартыўным дызайне з
бесправадным падключэннем да смартфона праз фірменнае мабільнае
прыкладанне Canyon Life. Абсталяваны стыльным металічным корпусам,
сэнсарным цыферблатам, папружкай з сілікону і вялікім наборам
функцый.
Мадэль: CNS-SW86RR (чырвоны колер), CNS-SW86BB (чорны колер),
CNS-SW86SS (белы колер).
АПІСАННЕ ПРЫЛАДЫ
УВАГА! Дадзеныя, якія былі атрыманы з дапамогай прылады, не
з`яўляюцца медыцынскімі паказчыкамі.
Функцыі: настройка апавяшчэнняў; дынамічнае вымярэнне пульса,
артэрыяльнага
ціску;
вызначэнне ўзроўню насычэння кіслародам;
крокамер; лічыльнік калорый; секундамер; вызначэнне пройдзенай
адлегласці; падрабязная статыстыка актыўнасці і маніторынг сну;
аптымізацыя для папулярных відаў спорту (25 відаў); напамінкі аб руху і
неабходнасці выпіць вады; выдаленае кіраванне плэерам і камерай
смартфона; зменныя цыферблаты; надвор'е; гульні; уключэнне экрана
ўзмахам рукі. Падтрымка апавяшчэнняў з прыкладанняў (App Push): Viber,
Telegram, Facebook, Twitter, Whatsapp, Instagram, Skype і г. д.
Тэхнічныя характарыстыкі: DC 5,0 В / 1,0 А. RAM 192 КБ, ROM Flash
64 MБ; 90/40 МГц. BT: 5.1; 6 дБм. Магутнасць перадатчыка: <20,0 мВт.
IP68. Экран: сэнсарны, IPS, Ø 1,3 цалі, 360×360 пікселяў; DPI 30,5×91,5;
256 К. Корпус: 45,4×42,4×9,6 мм; матэрыял: алюмініевы сплаў; задняя
крышка –
пластык.
Папружка:
сілікон,
20
мм.
Вага:
40,7 г.
Сумяшчальнасць: Android 5.1 і вышэй з падтрымкай Google Play Services,
iOS 12.0 і вышэй. Акумулятар: літыйпалімерны, 3,7 В, 280 мА·ч,
няздымны. Час поўнай зарадкі: 3 ч. Працягласць працы: у рэжыме
актыўнага выкарыстання 6–8 дзён; у рэжыме чакання да 30 дзён. Умовы
эксплуатацыі: тэмпература 0...35 °C; вільготнасць 5–95 %. Умовы
захоўвання: тэмпература −20...45 °C; вільготнасць 5–95 %.
Камплектацыя: разумны гадзіннік SW-86, магнітны зарадны кабель USB
Type-A (даўжыня 60 см), кароткае кіраўніцтва карыстача.
ЗНЕШНІ ВЫГЛЯД (мал. А, В, C, D, E). 1. Корпус гадзінніка. 2. Кнопка.
3. Экран. 4. Пульсометр. 5. Кантакты для зарадкі. 6. Кабель.
ПАЧАТАК ВЫКАРЫСТАННЯ
Зарадка (мал. E). Перад першым выкарыстаннем зарадзіце прыладу. Для
гэтага злучыце зарадны кабель (6) з электракантактамі (5), і падлучыце
яго да крыніцы сілкавання.
УВАГА!
Выходныя
параметры
крыніцы
сілкавання
не
павінны
перавышаць значэння 5,0 В / 1,0 А (адаптар сілкавання не ўваходзіць у
камплект пастаўкі).
Уключэнне. Націсніце на кнопку ўключэння прылады (2) і ўтрымлівайце
на працягу 3–5 секунд да з'яўлення цыферблата (гл. мал. B).
Выключэнне. Знаходзячыся на экране з цыферблатам, змахніце ўніз.
Абярыце
(«Налады»).
У
меню,
якое
адкрылася,
націсніце
(«Выключыць») і пацвердзіце дзеянне
(«Так») (гл. мал. F).
Ўстаноўка і падключэнне да Canyon Life. Для сумеснай працы гадзінніка
і смартфона патрабуецца ўстаноўка бясплатнага прыкладання Canyon
Life. Адскануйце QR-код (гл. с. 2) для пераходу да Google Play або App
Store. Далей актывуйце BT на смартфоне, адкрыйце прыкладанне Canyon
Life, націсніце «Падлучыць BT-прыладу». Размясціце гадзіннік і смартфон
7