Пошук і ліквідацыя няспраўнасцяў
Пры ўзнікненні любых тэхнічных ці наладачных праблем з сабвуферам звяртайцеся да прыведзеных ніжэй інструкцый па
пошуку і ліквідацыі няспраўнасцей.
Сабвуфер не ўключаецца/ адсутнічае сілкаванне.
•
Ці свеціцца святлодыёд наверсе вырабу? Калі не свеціцца, праверце правільнасць злучэння кабеля сілкавання з
сабвуферам і разеткай. Дадаткова праверце засцерагальнік узмацняльніка і сеткавай вілкі (дзе ўсталявана).
•
Ці свеціцца святлодыёд чырвоным святлом? Калі так, то сілкаванне на прыладу паступае. Магчыма, адсутнічае сігнал,
або 12В трыгер падключаны, а крыніца гука не ўключана (глядзіце ніжэй).
•
Ці падключаны 12В трыгер? Калі так, то сабвуфер не будзе ўключацца, пакуль не будзе ўключана крыніца гука.
•
Ці паступае сігнал на сабвуфер (12В трыгер не выкарыстоўваецца)?Ці знаходзіцца пераключальнік рэжыму сілкавання ў
пазіцыі "Аўта" ці ў "Уключаны"; ці ўключана крыніца сігнала?Паспрабуйце адрэгуляваць узровень гука крыніцы сігнала.
Калі прылада па-ранейшаму не ўключаецца/ адсутнічае сілкаванне, калі ласка, звярніцеся да рэгіянальнага прадаўца/
дыстрыб'ютара ці ў кампанію Monitor Audio.
Адсутнічае гук з сабвуфера.
•
Святлодыёд наверсе свеціць чырвоным ці зялёным святлом? Калі чырвоным — прылада фактычна не ўключана.
Гладзіце інструкцыі вышэй. Калі зялёным — сілкаванне на прыладу падаецца і яна ўключана. Глядзіце інструкцыі
ніжэй.
•
Ці правільна падключаны сігнальныя кабелі?Праверце. Калі магчыма, праверце, замяніўшы камплект кабеляў другім,
працаздольным камплектам.
•
Магчыма, узровень гучання занадта нізкі.Паспрабуйце крыху павысіць узровень на крыніцы сігнала.
•
Ці спрабавалі пераключаць уваходы? Пры пераключэнні з LFE на стэрэа (ці наадварот), неабходна спачатку выключыць
сабвуфер. Ён застаецца "зафіксаваным" у адпаведнасці з уключыўшым яго сігналам.
Калі прылада па-ранейшаму не выдае сігнал, неадкладна звярніцеся да рэгіянальнага прадаўца/ дыстрыб'ютара ці ў
кампанію Monitor Audio.
78
Bronze W10