Заглушкі Фазаінвертарных Партоў; Запуск Акустычнай Сістэмы - Monitor Audio MONITOR Serie Manual Del Usuario

Ocultar thumbs Ver también para MONITOR Serie:
Tabla de contenido

Publicidad

Idiomas disponibles
  • MX

Idiomas disponibles

  • MEXICANO, página 51
Заглушкі фазаінвертарных партоў
УВАГА! Будзьце асцярожнымі, не ўстаўляйце заглушкі фазаінвертарных партоў
занадта глыбока ў адтуліны фазаінвертара – гэта можа прывесці да іх падзення ўнутр
корпуса акустычнай сістэмы.
Усталяванне заглушак фазаінвертарных партоў можа быць карысным у выпадку усталявання акустычнай
сістэмы ў невялікім памяшканні – каля 9 кв. метраў (80 кв. футаў) або ў памяшканні з павышанай
аддачай на нізкіх частотах. Аднак перад гэтым рэкамендуецца эксперыментаваць з выбарам месца
усталявання акустычнай сістэмы. Для аптымізацыі характарыстык акустычных сістэм, не размяшчайце
дынамікі надта блізка да сцен або да вуглоў памяшкання.
Калі размяшчэнне акустычнай сістэмы абумоўлена эстэтыкай памяшкання ці дызайнам, нізкія частоты
вельмі акцэнтаваныя або калі дынамікі павінны быць размешчаны ў непасрэднай блізкасці (менш
чым прапанаваны мінімум адлегласці, які вызначаны на старонцы 146) да задняй сценкі (напрыклад,
на кніжнай паліцы, размешчанай у шафе або на падстаўцы блізка да сцяны), мы рэкамендуем
ўсталяваць заглушкі фазаінвертарных партоў. Гэта аслабіць нізкачастотны гул і забяспечыць найлепшыя
характарыстыкі акустычнай сістэмы ва ўмовах памяшкання.
Гул звычайна ўзнікае тады, калі нізкачастотныя ваганні, выходзячы з акустычнай сістэмы, узбуджаюць
ваганні ў памяшканні, акцэнтуючы адну ці некалькі частот.
Усталяванне заглушак у адтуліны фазаінвертара не змяншае ступень распаўсюджання нізкачастотнага
кампанента, аднак аддача нізкачастотнай энергіі зблізку частаты налады фазаінвертара змяншаецца.
Пры гэтым аслабляецца нізкачастотны гул, павялічваецца празрыстасць і жвавасць гучання.
Пры ўсіх абставінах настойліва рэкамендуецца эксперыментаваць з заглушкамі.
Запуск акустычнай сістэмы
Запусціце прайграванне звычайнай музыкі на нізкім ці сярэднім узроўні гучнасці на працягу прыблізна
50-70 гадзін. Нават пасля 70 гадзін вы зможаце вызначыць паляпшэнне гука.
Гэта будзе адбывацца з цягам часу: як добрае віно, прадукцыйнасць будзе паляпшацца з часам.
Калі вы хочаце, каб калонкі бесперапынна працавалі ў рэжыме цыклічнага паўтарэння, можна
паменшыць гучнасць/прысутнасць, размясціўшы калонкі адну насупраць другой на адным ўзроўні
і як мага бліжэй. Затым падключыце ўзмацняльнік да калонак, так каб адна з калонак знаходзілася
ў нармальным рэжыме (у фазе): плюс да плюсу і мінус да мінусу (чырвоны да чырвонага і чорны да
чорнага), а другая калонка была ў супрацьфазе: плюс да мінусу і мінус да плюсу.
monitoraudio.com
149

Publicidad

Tabla de contenido
loading

Este manual también es adecuado para:

Monitor c150Monitor 300Monitor 200Monitor 50Monitor 100

Tabla de contenido