IVT CS-140 Manual De Instrucciones página 44

Tabla de contenido

Publicidad

Idiomas disponibles
  • MX

Idiomas disponibles

  • MEXICANO, página 89
Інструкцыя па эксплуатацыі
што ахоўнае прыстасаванне зачынена належным чынам.
У выпадку закліноўвання пільнага дыска ці пры перапыненні
распілоўкі з якой-небудзь прычыны, адпусціце пускавую
прыладу і ўтрымлівайце пілу нерухома ў матэрыяле, пакуль
пільны дыск не спыніцца цалкам. Не спрабуйце выняць пілу
з апрацоўваемай загатоўкі ці цягнуць пілу ў адваротным
напрамку ў той час, калі пільны дыск рухаецца – гэта можа
выклікаць зваротны ўдар.
Распакаванне
Пры Распакаванні, праверце наяўнасць усіх элементаў.
Глядзіце чарцяжы да дадзенай інструкцыі. Пры адсутнасці або
няспраўнасці некаторых дэталяў, звярніцеся ў цэнтр падтрымкі
IVT.
Прычыны і папярэджанне зваротнага
BE
ўдару
1.
Зваротны ўдар выклікаецца заціскам, выгінаннем ці
зрушэннем пільнага дыска, у выніку чаго разак раптам
выходзіць з-пад кантролю, вырываецца з дэталі, якая
апрацоўваецца, ў напрамку да карыстальніка.
2.
Калі пільны дыск зашчыміла ці заціснула ў прапілоўцы/
разрэзе, пільны дыск стопарыцца, пры гэтым прыладу хутка
вядзе назад, да карыстальніка.
3.
Калі пільны дыск выгінаецца ці ссоўваецца ў разрэзе,
зуб'і задняга краю ляза могуць закапацца ў верхняй паверхні
драўніны, пры гэтым лязо выходзіць з прапілоўкі і адскоквае
ў кірунку да аператара.
4.
Зваротны ўдар – вынік няправільнага выкарыстання
прылады і/ці невыканання правіл і ўмоў эксплуатацыі.
Каб пазбегнуць зваротнага ўдару, неабходна выконваць
наступныя меры засцярогі:
Моцна трымайце пілу аберуч, прычым становішча рук і
цела павінныя забяспечваць супраціўленне сіле зваротнага
ўдару, сілу якога можна кантраляваць, звярнуўшыся да
належных мер засцярогі.
Калі пільны дыск зашчыміла ці вам трэба, з нейкай
прычыны, спыніць работу, адпусціце спускавую прыладу,
не зрушваючы пры гэтым пілу ў матэрыяле, дазволіўшы
пільныму дыску цалкам спыніцца.
Не спрабуйце выцягнуць пілу з загатоўкі, якая
апрацоўваецца, ці пацягнуць пілу ў зваротным напрамку
у той час, калі лязо рухаецца – гэта можа прывесці да
зваротнага ўдару.
Разбярыцеся ў прычынах заціскання пільнага дыска і
зліквідуйце прычыну.
Распілоўка вільготнай драўніны, піламатэрыялаў з
свежассечанага дрэва ці дрэва, апрацаванага пад ціскам,
патрабуе адмысловай увагі дзеля пазбяганне зваротнага
ўдару.
Пазбягайце рэзання цвікоў. Праверце наяўнасць і
прыбярыце ўсе цвікі з драўніны перад распілоўкай.
Пры паўторным запуску пілы ў загатоўцы, якая
апрацоўваецца, ўсталюйце пілу ў сярэдзіне прапілоўкі і
праверце, ці не кранаюцца зуб'і матэрыялу. Калі пільны дыск
заціснуты, пры паўторным запуску прылада можа пайсці
назад ці вырвацца з дэталі, якая апрацоўваецца.
Не дапускайце правісання/перакосу панэляў вялізных
памераў. Гэта можа прывесці да зашчымлення пільнага дыска
і зваротнага ўдару. Памятайце, што панэлі вялізных памераў
могуць правісаць пад уласнай вагой. Усталюйце апоры пад
панэллю паабапал – побач з лініяй разрэзу і кантам панэлі з
іншага боку разрэзу.
Выкарыстанне дрэнна завостраных ці пашкоджаных
пільных дыскаў недапушчальна.
Незавостраны ці няправільна ўсталяваны пільны
дыск выконвае занадта вузкія прапілоўкі, што выклікае
празмернае трэнне, зашчымленне пільнага дыска і зваротны
ўдар.
Перад тым як прыступіць да прапілоўкі/разрэзу,
пераканайцеся, што стопарныя дзяржальні рэгулёўкі
глыбіні прапілоўкі і нахілу пільнага дыска добра зацягнутыя
і спраўныя. Змена налады пільнага дыска ў момант рэзання
можа выклікаць зашчымленне і зваротны ўдар.
Выкарыстанне пілы з празмернай глыбінёй прапілоўкі
павялічвае нагрузку на прыладу і схільнасць да скручвання
ляза ў прапілоўцы. Гэта таксама павялічвае плошчу паверхні
ляза, якая падвяргаецца зашчымленню ў выпадку зачынення
прапілоўкі.
Захоўвайце падвышаную асцярожнасць пры выкананні
чатырохкутных прапіловак у сценах і іншых аб'ектах, дзе
ёсць паверхні, недаступныя для агляду. Частка пільнага
дыска, якая выступіла вонкі, можа пашкодзіць прадметы ці
выклікаць зваротны ўдар.
Усталяванне і прыгонка элементаў
пільнага дыска
Перад выкананнем любых работ на электраінструменце
яго неабходна адключыць ад электрасеткі.
Замена пільнага дыска
1.
Памясціць прыладу на край кажуха электраматора.
2.
Утрымліваючы вонкавы фланец (13) з дапамогай ключа
для круглых гаек з адтулінамі (19), адшрубуйце крапежны ніт
пільнага дыска (12) з дапамогай гаечнага ключа (18).
3.
Ссуньце рухомую ахоўную прыладу (11) такім чынам,
каб яна цалкам увайшла ў ахоўны кажух (4); гэта неабходна
зрабіць для таго, каб вольна выняць пільны дыск (10). [F1]
4.
Замяніце пільны дыск (10). Пры ўсталяванні пільнага
дыска (10) пераканайцеся ў тым, што дыяметр адтуліны ў
дыску адпавядае дыяметру выступу ўнутранага фланца (21).
5.
Вярніце рухомую ахоўную прыладу (11) у зыходнае
становішча: зуб'і дыска (10) павінны быць цалкам зачыненыя
рухомай ахоўнай прыладай (11).
6.
Усталюйце вонкавы фланец (13) (паза на вонкавым
44
УВАГА

Publicidad

Tabla de contenido
loading

Este manual también es adecuado para:

Cs-160Cs-185Cs-210

Tabla de contenido