ПЕРАД ПЕРШЫМ ВЫКАРЫСТАННЕМ
Распакуйце прыбор і выдаліце ўсе этыкеткі.
Праверце наяўнасць усіх кампанентаў прыбора і адсутнасць пашкоджанняў.
Ачысціце ўсе кампаненты паводле часткі "Чыстка і догляд".
Пратрыце насуха ўсе дэталі і ўсталюйце іх так, каб прыбор быў гатовы да працы.
Перад першым выкарыстаннем прыбора неабходна ўключыць праграму "Параварка" на 60 хвілін з чарай, запоўненай вадой на 70%.
ЧЫСТКА І ДОГЛЯД
Перад чысткай абавязкова адключыце прыбор ад электрасеткі.
Дайце прыбору цалкам астыць.
Вымыйце чару для гатавання ежы з мыйным сродкам, апаласніце вадой і высушыце з дапамогай мяккай тканіны.
Не мыйце чару для гатавання ежы ў посудамыйнай машыне.
Не выкарыстоўвайце для чысткі прыбора і аксэсуараў абразіўныя ачышчальнікі і агрэсіўныя мыйныя рэчывы.
Акуратна зніміце ўнутраную панэль вечка, вымыйце з мыйным сродкам, апаласніце вадой і высушыце з дапамогай мяккай тканіны.
Ні ў якім разе не дапушчайце траплення вады ўнутр прыбора.
Чысціце корпус прыбора па меры неабходнасці, пры гэтым выкарыстоўвайце чыстую цѐплую ваду і мяккую тканіну.
Ачыстку клапана выйсця пары неабходна рабіць кожны раз пасля выкарыстання прыбора. Акуратна зніміце клапан, не прыкладаючы значных высілкаў. Разбярыце клапан і старанна
прамыйце яго пад праточнай вадой, пасля чаго прасушыце, збярыце ў адваротнай паслядоўнасці і ўсталюйце на месца.
31
MT-1988/1989