Пошук і ліквідацыя няспраўнасцяў
Пры ўзнікненні любых тэхнічных ці наладачных праблем з сабвуферам звяртайцеся да прыведзеных ніжэй інструкцый па
пошуку і ліквідацыі няспраўнасцей.
Сабвуфер не ўключаецца/ адсутнічае сілкаванне.
•
Ці гараць святлодыёдныя індыкатары на пярэдняй панэлі? Калі не, праверце падключэнне правадоў электрасілкавання
да сабвуфера і ўключэнне ў разетку. Дадаткова праверце засцерагальнік узмацняльніка і сеткавай вілкі (дзе ўсталявана).
•
Ці свеціцца святлодыёд чырвоным святлом? Калі так, то сілкаванне на прыладу паступае. Магчыма, сігнал не паступае,
а, магчыма, падключаны 12В трыгер і крыніца не ўключана (гл. ніжэй).
•
Ці падключаны 12В трыгер? Калі так, сабвуфер не ўключыцца, пакуль не будзе ўключана крыніца.
•
Ці паступае сігнал на сабвуфер (12В трыгер не выкарыстоўваецца)? Крыніца сігналу ўключана і прайграецца запіс?
Паспрабуйце адрэгуляваць узровень гука крыніцы.
Калі прылада па-ранейшаму не ўключаецца / адсутнічае сілкаванне, калі ласка, звярніцеся да рэгіянальнага прадаўца /
дыстрыб'ютара ці ў кампанію Monitor Audio.
Адсутнічае гук з сабвуфера.
•
Святлодыёд на пярэняй панэлі свеціцца чырвоным ці зялёным? Калі чырвоным — прылада фактычна не ўключана.
Глядзіце папярэднія парады. Калі зялёным — сілкаванне на прыладу падаецца і яна ўключана. Праверце наступныя
варыянты.
•
Уваходны кабель (кабелі) падключаны правільна? Праверце. Калі магчыма, паспрабуйце замяніць іншым, рабочым
камплектам.
•
Магчыма, узровень гучання занадта нізкі. Паспрабуйце крыху павысіць узровень на крыніцы сігналу.
•
Ці спрабавалі пераключаць уваходы? Пры пераключэнні з LFE на Стэрэа (ці наадварот), трэба спачатку выключыць
сабвуфер. Ён будзе "заблакіраваны" на ўваходзе, якія яго актывуе.
Калі прылада па-ранейшаму не выдае сігнал, неадкладна звярніцеся да рэгіянальнага прадаўца / дыстрыб'ютара ці
ў кампанію Monitor Audio.
Звесткі пра ўладальніка
Характарыстыкі вырабу
Мадэль: CW8 / CW10.
Серыйны нумар вырабу:
Серыйны нумар узмацняльніка:
Дата продажу:
Дадзеныя прадаўца
Імя прадаўца:
Адрас:
Электронная скрыня:
Нумар тэлефона:
118
CUSTOM SUBWOOFER