Выкарыстанне Функцыі Satcodx (У Залежнасці Ад Мадэлі); Прайграванне Мультымедыйнага Кантэнту Праз; Usb-Ўваход(У Залежнасці Ад Мадэлі) - Hitachi 65HL9000G Manual De Instrucciones

Tabla de contenido

Publicidad

Idiomas disponibles
  • MX

Idiomas disponibles

  • MEXICANO, página 554
працягнуць. Задайце налады, выконваючы
інструкціі, якія адлюстроўваюцца на наступнай
экраннай старонцы. Націсніце кнопку OK, каб
выканаць сканаванне паслуг.
• Пераключальнік DiSEqC: Абярыце гэты тып
антэны, калі ў вас некалькі спадарожнікавых
талерак і пераключальнік DiSEqC. Націсніце
кнопку OK, к аб працягнуць. Вы можаце
ўсталяваць чатыры опцыі DiSEqC (калі яны
даступныя) на наступнай экраннай старонцы.
Націсніце кнопку OK для сканавання першага
спадарожніка ў спісе.
Аналагавае: Калі ўключана опцыя пошуку станцый
тэлевяшчання "Аналагавае тэлевяшчанне",
тэлевізар будзе ажыццяўляць пошук лічбавых
станцый аналагавага тэлевяшчання пасля
завяршэння іншых пачатковых налад.
Акрамя таго, Вы можаце ўсталяваць Ваш любімы
тып вяшчання. У працэсе пошуку прыярытэт
будзе аддавацца абранаму тыпу вяшчання, і
каналы будуць азначаныя ў верхняй частцы Спісу
каналаў. Пасля завяршэння націсніце кнопку OK,
каб працягнуць.
На дадзеным этапе вы можаце ўключыць опцыю
Крамны рэжым. З дапамогай гэтай опцыі можна
наладзіць тэлевізар для працы ў краме, і, у
залежнасці ад мадэлі тэлевізара, функцыі будуць
адлюстроўвацца ў верхняй частцы экрана ў
выглядзе інфармацыйнага банэра. Гэтая опцыя
прызначана для выкарыстання ў краме. Для
хатняга выкарыстання рэкамендуецца выбіраць
Хатні рэжым. Гэтая опцыя будзе даступная ў меню
"Сістэма>Налады>Дадатковае меню" і можа
быць выключана / ўключана пазней.
Націсніце кнопку OK на пульце дыстанцыйнага
кіравання, каб працягнуць, і бедзе паказана
меню "Налады сеткі/інтэрнэт у", к алі вы
пацвердзіце папярэдні запыт аб выканаанні
налад сеткі. Для выканання налады праваднога і
бесправаднога злучэння спасылайцеся на раздзел
«Падлучэнне». Пасля завяршэння выканання
налад націсніце кнопку ОК, каб працягнуць. Каб
прапусціць наступны крок без выканання якіх-
небудзь дзеянняў, абярыце "Не" і націсніце кнопку
OK, калі з'явіцца паведамленне з запытам аб
выкананні налад сеткі..
Пасля першапачатковага завяршэння налады
тэлевізар пачне пошук даступных станцый
выбраных тыпаў вяшчання.
Калі ўсе даступныя станцыі будуць захаваныя, на
экране адлюструюцца вынікі пошуку. Націсніце
кнопку OK, каб працягнуць. Затым адлюструецца
меню Рэдагаванне спісу каналаў. Вы можаце
адрэгадаваць спіс каналаў у адпаведнасці з
Вашымі перавагамі або націснуць кнопку Menu,
каб выйсці з спісу каналаў і пачаць глядзець
тэлевізар.
Па меры таго, як пошук працягнецца, можа з'явіцца
паведамленне з запытам, ці вы хочаце адсартаваць
каналы ў адпаведнасці з LCN(*). Абярыце ТАК і
націсніце кнопку OK для пацверджання.
(*)НЛК – гэта сістэма лагічных нумараў
каналаў, якая арганізуе даступныя трансляцыі
ў адпаведнасці з вядомай паслядоўнасцю каналаў
(пры іх наяўнасці).
Заўвага: Не выключайце тэлевізар, калі
ініцыялізавацца першая ўсталёўка. Варта
азначыць, што некаторыя опцыі могуць быць
недаступнымі, у залежнасці ад краіны.
Выкарыстанне функцыі SatcoDX (у
залежнасці ад мадэлі)
Вы можаце выконваць аперацыі SatcoDX праз
меню Усталёўка>Наладкі спадарожнікавай
антэны. У меню SatcoDX існуе дзве опцыі, якія
датычацца SatcoDx.
Вы можаце запампаваць ці загрузіць дадзеныя
SatcoDX. Для выкарыстання гэтых функцый
патрэбна падлучыць да тэлевізару прыладу USB.
Вы можаце загрузіць дзеючыя паслугі і адпаведныя
спадарожнікі і перадатчыкі з тэлевізару на прыладу
USB.
Акрамя таго, вы можаце запампаваць адзін з
файлаў SatcoDx, захаваных на прыладзе USB,
на тэлевізар.
Калі вы абярэце адзін з гэтых файлаў, усе паслугі і
адпаведныя спадарожнікі і перадатчыкі ў абраным
файле будуць захаваныя на тэлевізары. Калі
будуць усталяваныя паслугі наземнага, кабельнага
і/ці аналагавага тэлебачання, яны будуць
захаваныя, і толькі паслугі спадарожнікавага
тэлебачання змогуць быць выдаленыя.
Затым праверце наладкі антэны і пры неабходнасці
выканайце змяненні. Калі наладкі антэны ня
будуць выкананыя належным чынам, можа быць
адлюстравана паведамленне аб памылцы "No
Signal" (сігнал адсутнічае).
Прайграванне мультымедыйнага кантэнту
праз USB-ўваход(у залежнасці ад мадэлі)
Вы можаце далучыць знешнія жорсткія дыскі
2,5" і 3,5" дзюймаў (hdd са знешняй крыніцай
сілкавання) або карту памяці USB да Вашага ТВ,
карыстаючыся USB-уваходамі тэлевізара.
ВАЖНА:! Перад выкананнем любога падлучэння
да тэлевізара стварыце рэзервовыя копіі файлаў.
Вытворца не будзе несці адказнасць за любое
пашкоджанне файлай або іх страту. Некаторыя
віды USB-прылад (напрыклад, МР3-плэеры)
або USB дыскі/карты памяці могуць быць не
сумяшчальнымі з дадзеным ТВ. ТВ падтрымлівае
Беларуская
- 14 -

Publicidad

Tabla de contenido
loading

Tabla de contenido