Агульныя Рэкамендацыі Па Эксплуатацыі; Тэлевізара; Выкарыстанне Спісу Каналаў; Параметры Бацькоўскіх Наладак - Hitachi 65HL9000G Manual De Instrucciones

Tabla de contenido

Publicidad

Idiomas disponibles
  • MX

Idiomas disponibles

  • MEXICANO, página 554
Агульныя рэкамендацыі па эксплуатацыі
тэлевізара
Выкарыстанне Спісу Каналаў
Тэлевізар сартуе ўсе захаваныя каналы ў Спісе
Каналаў. Вы можаце рэдагаваць гэты спіс,
абраныя або актыўныя каналы могуць быць
усталяваныя пры дапамозе параметраў Спісу
каналаў. Каб адчыніць Спіс каналаў, націсніце
кнопку OK/TV. Каналы, адлюстраваныя ў выглядзе
спісу, можна адфільтраваць з дапамогай Сіняй
кнопкі адо адчыніць пункт меню "Рэдагаванне
спісу каналаў" шляхам націснення Зяленай
кнопкі, каб выканаць пашыраныя змяненні ў спісе
каналаў.
Кіраванне спісам любімых каналаў
Можна стварыць чатыры розных спіса любімых
каналаў. Абярыце пункт "Спіс каналаў" у
галоўным меню і націсніце Зяленую кнопку падчас
адлюстравання Спісу каналаў на экране, каб
адчыніць меню "Рэдагаванне спісу каналаў".
Абярыце з спісу патрабаваны канал. З дапамогай
Жоўтай кнопкі можна выканаць шматлікі выбар.
Затым націсніце кнопку ОК, каб адчыніць меню
"Опцыі рэдагавання каналаў", і абярыце опцыю
"Дадаць/выдаліць любімыя каналы". Націсніце
кнопку ОК яшчэ раз. Усталюйце пункт "Укл."
(On) патрабаванай опцыі спісу. Абраны канал /
абраныя каналы будзе даданы / будуць даданыя
ў спіс. Для выдалення канала або каналаў з спісу
любімых каналаў выканайце тыя ж самыя дзеянні
і ўсталюйце пункт "Выкл." (Off) патрабаванай
опцыі спісу.
Можна выкарыстоўваць функцыю "Фільтр"
у меню "Рэдагаванне спісу каналаў", каб
п а с та я н н а ф і л ьт р а ва ц ь к а н а л ы з С п і с у
каналаў у адпаведнасці з Вашымі перавагамі. З
дапамогай опцыі "Фільтр" можна забяспечыць
адлюстраванне аднаго з любімых спісаў каналаў
кожны раз падчас адчынення Спісу каналаў.
Функцыя фільтравання у меню "Спіс каналаў"
выкарыстоўваецца толькі для фільтравання
бягучага Спісу каналаў з мэтай пошуку канала і
яго налады. Гэтыя змены не застануцца ў наступны
раз, калі будзе адкрыты Спіс каналаў , і калі вы
не захаваеце іх. Для захавання змен націсніце на
Чырвоную кнопку пасля фільтравання падчас
адлюстравання на экране Спісу каналаў .
Параметры бацькоўскіх наладак
О п ц ы і м е н ю " Н а л а д ы б а ц ь к о ў с к а г а
кантролю" можна выкарыстоўваць для таго,
каб забараніць карыстачам прагляд пэўныэ
праграм, каналаў, а таксама выкарыстанне
некаторых меню. Гэтыя налады знаходзяцца ў
меню "Сістэма>Налады>Бацькоўскі кантроль".
Для адлюстравання параметраў бацькоўскага
меню неабходна ўвесці нумар ПІН. Пасля ўводу
правільнага нумару ПІН на экране з'явяцца
параметры Бацькоўскіх наладак.
Блакаванне меню: З дапамогай гэтай налады
можна ўключаць або адключаць доступ да ўсіх
меню або меню ўсталёўкі тэлевізара.
Блакіроўка па ўзроставым цэнзе: Пры ўсталёўцы
гэтага параметра ад крыніцы вяшчання паступае
інфармацыя аб узроставым цэнзе вяшчання, калі
ўзроставы цэнз не супадае, доступ да трансляцыі
блакуецца.
Заўвага: Калі опцыя краіны падчас Першай
усталёўкі зазначана як Францыя, Італія або
Аўстрыя, значэнне блакіроўкі па ўзроставым
цэнзе па змаўчанні будзе ўсталявана як 18.
Блакіроўка ад дзяцей: Калі будзе ўключана гэтая
функцыя, кіраванне тэлевізарам можа выконвацца
толькі праз пульт дыстанцыйнага кіравання. У
гэтым выпадку кнопкі кіравання на тэлевізары не
будуць працаваць.
Блакіроўка Інтэрнэт у: Калі гэтая опцыя
ўсталявана як УКЛ., прыкладанне адкрытага
браўзэра на партале будзе адключана. Для
паўторнага запуску прыкладання ўсталюйце
опцыю ВЫКЛ..
Устаноўка ПІН-коду: Вызначэнне новага нумару
ПІН-коду.
ПІН-код CICAM па змаўчанні: Гэтая опцыя будзе
выглядаць шэрай, калі ў раздым тэлевізара CI ня
будзе ўстаўлены модуль CI . З дапамогай гэтай
опцыі можна змяніць ПІН-код CICAM па змаўчанні .
Заўвага: Можа быць усталяваны ПІН-код па
змаўчанні 0000 ці 1234. Калі Вы вызначылі ПІН-код
(запытваецца ў залежнасці ад выбару краіны) у
працэсе "Першай усталёўкі", выкарыстоўвайце
ПІН, які Вы вызначылі..
Некаторыя опцыі могуць быць недаступнымі, у
залежнасці ад краіны, абранай падчас Першай
усталёўкі.
Электронны праграмны гід (EPG)
Некаторыя каналы ўтрымліваюць інфармацыю
аб графіку іх транслявання. Націсніце кніпу Epg
для прагляду меню Электроннага дапаможніка.
Ёсць 3 даступных тыпа праграм перадач,
Праграма перадач у храналагічным парадку,
Праграма перадач у выглядзе спіса і Праграма
"цяпер / наступная". Для пераключэння паміж імі
выконвайце інструкцыі ў ніжняй частцы экрана.
Праграма перадач у храналагічным
парадку
Жоўтая кнопка (маштабаванне): Націсніце
жоўтую кнопку, каб убачыць праграмы ў больш
шырокім інтэрвале часу.
Беларуская
- 23 -

Publicidad

Tabla de contenido
loading

Tabla de contenido