ЗНЕШНІ ВЫГЛЯД (гл. мал. A на стар. 2)
BE
① – LED-індыкатары; ② – мікрафоны; ③ – заціск; ④ – аб'ектыў; ⑤ – шторка;
⑥ – раздым USB Type-C.
ТЭХНІЧНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ
Прызначэнне: вэб-камера для відэазванкоў, відэатрансляцый, запісу відэа і гуку на
прыладах * з Windows XP/7/8/10, Android 5.0 і вышэй, macOS 10.6 і вышэй, Linux 2.6.24
і вышэй, Chrome OS 29.01547 і вышэй, Ubuntu 10.04 і вышэй.
Канструктыўныя асаблівасці: 105×63×47 мм, АБС-пластык, ахоўная шторка.
Функцыянальныя асаблівасці. Падключэнне: USB-кабель Type-A/Type-C (да
USB 2.0). Сілкаванне: уваход 5 В / 0,28 А DC, да 1,5 Вт. Камера: 4 Мпк, сенсар 1/3",
вугал агляду 75° / 46° / 83°, лічбавы зум 4x, відэа да 1440p, да 60 кадр/с. Мікрафон:
падвойны, усенакіраваны, 30–8000 Гц. Умовы эксплуатацыі: −10...+45 °C, адносная
вільготнасць да 85 % (без кандэнсацыі).
Камплектацыя: вэб-камера LRG-SC701 (колер: WT – белы, чорны; BL – сіні, чорны; PK –
ружовы, чорны), USB-кабель Type-A/Type-C (2 м), кароткая інструкцыя карыстальніка.
ПРАВІЛЫ БЯСПЕЧНАГА ВЫКАРЫСТАННЯ
Не дапускайце пашкоджання лінзы аб'ектыва. Падключайце вэб-камеру толькі да
прылад *, сілкаванне вэб-камеры ад электрасеткі не прадугледжана. Не падвяргайце
ўздзеянню высокіх тэмператур (ад награвальных прыбораў, прамых сонечных
прамянёў), павышанай вільготнасці, пазбягайце пападання пылу, вадкасцей. Чысціце
толькі пасля адключэння ад крыніцы сілкавання, толькі сухой тканінай без ужывання
мыйных або ачышчальных сродкаў і растваральнікаў. Не разбірайце і не спрабуйце
рамантаваць самастойна. У выпадку няспраўнасці звярніцеся ў сэрвісны цэнтр.
ПАЧАТАК ПРАЦЫ
1. Усталяванне. Гл. мал. B на стар. 2 (штатыў не ўваходзіць у камплект).
2. Падключэнне. Падключыце USB-кабель да раздыма Type-C вэб-камеры і да
раздыма Type-A прылады *. Уключыце прыладу *. Пры першым падключэнні
дачакайцеся ўсталявання стандартных драйвераў. Пасля гэтага вэб-камеру можна
выкарыстоўваць як крыніцу відарысу і гуку ў дадатках на прыладзе *.
ЛІКВІДАЦЫЯ НЯСПРАЎНАСЦЕЙ
Вэб-камера не працуе ў дадатку, які выкарыстоўваецца. Пераканайцеся, што вэб-камера
выбрана ў якасці крыніцы відарысу і гуку ў наладах дадатку і аперацыйнай сістэмы. Праверце
спраўнасць USB-кабеля. Праверце спраўнасць раздыма, да якога падключана вэб-камера.
Пераканайцеся, што выкарыстоўваецца апошняя версія дадатку.
Дрэнная якасць відарысу падчас відэатрансляцыі ці відэавыкліку. Праверце
хуткасць інтэрнэт-злучэння. Паменшыце разрозненне камеры ў наладах дадатку, які
выкарыстоўваецца.
ГАРАНТЫЙНАЕ АБСЛУГОЎВАННЕ
Гарантыйны тэрмін пачынаецца з даты набыцця тавара ў аўтарызаванага прадаўца
Lorgar. Для атрымання гарантыйнага абслугоўвання трэба звярнуцца ў пункт набыцця
прылады, прадаставіўшы прыладу і дакумент, які пацвярджае аплату. Гарантыя –
2 гады, калі іншае не ўстаноўлена мясцовым заканадаўствам. Тэрмін службы – 2 гады.
Дадатковая
інфармацыя
аб
выкарыстанні
і
гарантыі
даступна
на
сайце
lorgar.eu/warranty-terms.
ДАДАТКОВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Прыведзеная інфармацыя можа быць зменена без апавяшчэння карыстальнікаў.
Актуальная інфармацыя і падрабязнае апісанне, этапы падключэння і эксплуатацыі,
сертыфікаты, гарантыйныя ўмовы даступны ў поўнай інструкцыі карыстальніка на
сайце lorgar.eu/drivers-and-manuals.
Вытворца: ASBISc Enterprises PLC, Iapetou, 1, Agios Athanasios, 4101, Limassol, Cyprus
(Кіпр). Зроблена ў Кітаі. Усе названыя гандлёвыя маркі і іх назвы з'яўляюцца ўласнасцю
іх адпаведных уладальнікаў.
* Прылада – камп'ютар, ноўтбук, інтэрактыўная панэль, смарт-ТБ і г. д.
5