Output Settings) - Monitor Audio IA150-2 Manual Del Usuario

Ocultar thumbs Ver también para IA150-2:
Tabla de contenido

Publicidad

Idiomas disponibles
  • MX

Idiomas disponibles

  • MEXICANO, página 52
Захаваць і аднавіць (Save & Restore)
Тут усе налады можна захаваць у файл, які пры
неабходнасці можна будзе выкарыстоўваць для
аднаўлення.
Загрузіць агульныя налады (Load Global Preset)
Актыўныя агульныя налады (Active Global Preset) –
бягучыя актыўныя агульныя налады (паказвае назву
бягучых актыўных агульных налад, гэта не поле ўводу
тэксту) з кнопкай скіду налад да стандартных.
Выбраць агульныя налады (Select Global Preset) –
дазваляе выбраць з выпаднога меню, якія налады вы
хочаце рэдагаваць і прымяняць.
Кнопка загрузкі побач з выпадным меню актывуе
выбраную наладу і перазагрузіць узмацняльнік пасля
пацвярджэння ва ўсплывальным акне. Актыўныя агульныя
налады будуць адлюстраваны пасля абнаўлення вэб-
старонкі.
Рэдагаваць назву налады (Edit Preset name) –
тэкставае поле для рэдагавання назвы налады, выбранай у
выпадным меню.
Імпарт/экспарт агульнай налады (Import/
Export Global Preset)
Усе налады (All Presets) – імпарт/экспарт усіх агульных
налад у файл ці з файла.
Адна налада (Single Preset) – імпарт/экспарт адной
агульнай налады з меню ў файл ці з файла.
Дубліраваць агульныя налады (Duplicate
Global Preset)
Капіраванне агульнай налады X у агульную наладу Y.
Абедзве налады можна выбраць у выпадным меню.
Скід налад (Reset)
Скід да завадскіх налад (Factory Reset) – кнопка скіду
верне ўсе налады (агульныя і налады лічбавай апрацоўкі
сігналу) да завадскіх налад. Калі націснуць гэту кнопку,
святлодыёдны індыкатар уключэння заміргае, а потым
адбудзецца перазагрузка.
Абнаўленне (Update)
Абнаўленне праграмнага забеспячэння (Firmware
Update) – гэта кнопка ўсталюе праграму (файл у фармаце
.bin), выбраную карыстальнікам. Калі абнаўленне пройдзе
паспяхова, на сайце з'явіцца апавяшчэнне. Выконвайце
прапанаваныя крокі, каб перазапусціць узмацняльнік і
вярнуцца на старонку базавых налад. Апошняя версія
праграмнага забеспячэння будзе даступная для спампоўкі
на сайце monitoraudio.com
ЗАЎВАГА! Мы раім правяраць версію праграмнага
забеспячэння падчас кожнай усталёўкі. Апошнюю
версію праграмнага забеспячэння можна знайсці на
сайце monitoraudio.com
Налады ўваходу/выхаду (Input/

Output Settings)

Тут вы можаце наладзіць шлях кожнага ўваходу для
выбранага выхаду. Таксама можна задаць узровень сігналу,
рэжым, зрушэнне і параметры гуку. Тут вы таксама можаце
актываваць рэжымы ўзмацняльніка, такія як 70-вольтная
лінія (толькі для IA800-2C) ці маставое падключэнне.
ЗАЎВАГА! Некаторыя змены на сайце не
будуць адлюстроўвацца, пакуль вы не
абновіце старонку ўручную ці не
пяройдзеце на іншую старонку.
Налады ўваходаў (Input Setup)
Тут паказаны ўсе даступныя каналы ўваходу. Назву
кожнага ўваходу можна змяніць, а ўзровень сігналу для
кожнага каналу можна задаваць крокам +/-6 дБ. Узровень
сігналу (Trim Level) – гэта ўзровень на ўваходзе перад
узмацненнем.
Налады выхадаў (Output Setup)
Канал (Channel) – выберыце выхадны канал для
рэдагавання. Калі канал выбраны ў выпадным меню,
эквівалентны яму канал таксама будзе паказаны ў іншым
выпадным меню (напрыклад, калі канал 1 ЛЕВЫ выбраны
ў левым выпадным меню, у правым выпадным меню
з'явіцца канал 1 ПРАВЫ).
Назва выхаду (Output Name) – увядзіце назву ўваходу
для назвы выхаду каналу.
Стэрэа/Мона (Stereo/ Mono) – выбар «Стэрэа/Мона»
для кожнага каналу. Калі выбраны рэжым «Мона» (Mono),
правы і левы ўваходныя каналы аб'ядноўваюцца ў мона
на выбраных выхадах.
Налады DSP (DSP Preset) – выбар захаваных налад
DSP для прымянення на выхадных каналах. Заўсёды
індывідуальна выбіраюцца для кожнага каналу, ніколі не
сінхранізуюцца ў стэрэапарах.
monitoraudio.com
117

Publicidad

Tabla de contenido
loading

Este manual también es adecuado para:

Ia60-12Ia200-2cIa150-8cIa800-2c

Tabla de contenido