Распакоўка
Сабвуфер Gold W15 вельмі цяжкі, таму будзьце з ім вельмі асцярожнымі. рэкамендуецца падымаць сабвуфер удваіх, калі
ёсць такая магчымасць.
Ва ўпакоўцы знаходзяцца апоры/ножкі, кабель 12-вольтавага трыгера і кабель сілкавання, якія трэба выняць.
Калі ласка, выберыце шнур сілкавання, які падыходзіць для выкарыстання ў вашай краіне/мясцовасці. Селектар напружання
сілкавання для 100-120 ВАх ці 220-240 ВАх устанаўліваецца на заводзе Не змяняйце налады.
Каб выняць Gold W15 з каробкі, пакладзіце на падлогу які-небудзь засцерагаючы матэрыял, выньце зверху асобныя
элементы і ўнутраныя ахоўныя матэрыялы з каробкі. (Таксама кіруйцеся знакамі, нанесенымі на каробку). Здыміце з пакета
фіксуючую стужку і вызваліце дно корпуса, каб вострыя ножкі папалі ў разьбавыя ўтулкі, як апісана ніжэй.
Уладкаванне вострых ножак на падлозе з дыванамі
Камплект ножак уключае востры элемент для выкарыстання на падлозе з дыванамі, а таксама мяккую палімерную
падушачку (для выкарыстання на драўлянай падлозе ці плітцы).
Калі ласка, упэўніцеся, што пад дываном не схаваны правады ці кабелі сілкавання, каб не пашкодзіць іх вострымі ножкамі.
Ножкі пастаўляюцца поўнасцю сабранымі для выкарыстання на падлогах з дыванамі. Неабходна толькі прымацаваць іх да
корпуса. гэта можна зрабіць проста ўкруціўшы ножкі поўнасцю ў 4 разьбавые ўтулкі на ніжняй частцы корпуса. Калі ў вас
вельмі тоўсты дыван, здыміце мяккія палімерныя падушачкі з ножак, каб упэўніцца, што ножкі пройдуць праз дыван да
самай падлогі. Асцярожна перавярніце корпус. размясціце корпус у пажаданым месцы і праверце, каб ён стаяў роўна. Калі
ён стаіць крыху няроўна, адкруціце ножку ў самай ніжняй кропцы і праверце яшчэ раз. Працягвайце, пакуль корпус не будзе
размяшчацца роўна. Выкарыстоўвайце зажымную гайку для ўстаноўкі ножак на месца і спынення нежаданай вібрацыі.
Уладкаванне вострых ножак на драўлянай/цвёрдай падлозе
Пры выкарыстанні на цвёрдых падлогах, дзе вострыя элементы не падыходзяць, можна выкарыстоўваць ножкі без вострых
элементаў. Каб выкарыстоўваць ножкі такім чынам, асцярожна вазьміце накатную частку вострага элемента і паварочвайце
яе супраць гадзіннікавай стрэлкі, пакуль поўнасцю не адкруціце.
Магчыма, вам будзе лягчэй спачатку зняць палімерныя падушачкі, каб мець большую кропку апоры.
Падушачкі трэба зняць перад тым, як пачаць выраўніваць корпус, як гэта апісана вышэй.
Размяшчэнне
Сабвуфер Gold W15 трэба размясціць у самым падыходзячым месцы, пажадана, не ў самым куце памяшкання, бо гэта можа
выклікаць нізкачастотны гуд. Пасля вызначэння жаданай пазіцыі, неабходна праверыць даўжыню кабеляў — яна павінна
быць дастатковай для падключэння без нацяжэння. Не ўключайце Gold W15 у сетку, пакуль вы не знойдзеце ідэальнае
размяшчэнне.
Ніколі не падлучайце і не адлучайце ніякія ўваходныя злучэнні, калі Gold W15 уключана ў сетку.
Аптымальныя налады сродкаў кіравання цалкам залежаць ад канфігурацыі сістэмы, інтэр'ера памяшкання і асабістага густу.
monitoraudio.com
129