Descargar Imprimir esta página

KAPSCH OBU-4041 Instrucciones De Instalación página 47

Publicidad

Idiomas disponibles
  • MX

Idiomas disponibles

  • MEXICANO, página 13
3. Вобласць, дзе будзе ўсталёўвацца вонкавая
частка бартавой прылады, павінна быць
ачышчана сурвэткай (А4) і абястлушчана
сурвэткай (А5) з камплекта. Усталёўка
кранштэйна вонкавага модуля дазваляецца
толькі пасля высыхання абястлушчвальнага
рэчыва.
Увага! Вонкавая частка не павінна
ўсталёўвацца ў наступных месцах:
 у межах поля агляду кіроўцы ці там, дзе
прылада будзе перашкаджаць агляду
кіроўцы ў любым напрамку;
 у зоне дзеяння шклоачышчальнікаў
ветравога шкла;
 у афарбаванай ці таніраванай зоне
ветравога шкла;
 у зонах, дзе над кранштэйнам могуць
навісаць іншыя аб'екты (напрыклад,
замацаваныя на даху грузы, канструктыўныя
элементы транспартнага сродку, якія
знаходзяцца над ветравым шклом).
Калі хаця б адна з вышэйзгаданых умоў
не можа быць выканана, звярніцеся да апошняй
старонкі дадзенай Інструкцыі, дзе на малюнках
паказана, як размяшчаць бартавую прыладу
на нестандартных транспартных сродках.
4. Зніміце ахоўную плёнку з адваротнага боку
клейкіх стужак кранштэйна і прыцісніце яго
да выбранага загадзя месца на ветравым
шкле (С2).
5. Упэўніцеся ў тым, што вонкавы модуль
бартавой прылады пры неабходнасці можна
дастаць з кранштэйна і належным чынам
уставіць назад.
|
47

Publicidad

loading

Este manual también es adecuado para:

Obu-4042