Панэль кіравання
3
4
5
1. Галоўныя індэкатарныя святлодыёды
Гэтыя святлодыёды паказваюць узроўні і выбраныя першапачатковыя налады ў залежнасці ад рэжыма, які
настрайваецца. Па ўмаўчанню яны паказваюць узровень балансіроўкі гука.
Пры нармальнай рабоце будзе адлюстроўвацца ўзровень балансіроўкі гука побач з індыкатарам Level (2), а таксама
нумар першапачатковай налады 1-4 (3).
2. Індыкатар балансіроўкі гука
Падчас павароту дыска кіравання ўзровень балансіроўкі задаецца па ўмаўчанню. Яго можна настрайваць +/-11 дБ, што
не ўплывае на агульную гучнасць. Гэта павінна быць зададзена ў дадатку SubConnect.
3. Святлодыёды з лічбамі
Абазначаюць 4 першапачатковыя налады. Толькі выбраная першапачатковая налада будзе падсвечана і не патухне,
пакуль будзе выкарыстоўвацца гэта налада.
4. Preset Select (Выбар першапачатковай налады).
Націскайце дыск кіравання некалькі разоў, пакуль не засвеціцца святлодыёдны індыкатар Preset, каб актываваць рэжым выбару
першапачатковых налад. Паварочвайце дыск кіравання для выбару неабходнай першапачатковай налады. Па ўмаўчанню
профілямі эквалайзера для кожнай з першапачатковых установак будуць: Music (Музыка) (1), Movie (Фільм) (2), Flat (Нейтральны)
(3) і Impact (Эфект удару) (4). Падчас устаноўкі першапачатковых налад будуць гарэць 7 святлодыёдных індэкатараў.
5. Наладка фазы.
Націсніце на дыск кіравання, каб загарэўся святлодыёд Phase. Фаза ўстанаўліваецца крокамі па 15 градусаў, вугал фазы
адлюстроўваецца з дапамогай святлодыёднай падсветкі.
6. Налада кросовера
Націсніце на дыск кіравання, каб загарэўся святлодыёд Crossover. Цяпер вы можаце ўстанавіць частату кросовера ФНЧ
(выкарыстоўваючы стэрэаўваходы). Яна ўстанаўліваецца крокамі па 5 Гц ад20 да 135 Гц, першапачатковая налада - 80
Гц.
7. Дыск кіравання
Выкарыстоўваецца для наладкі балансіроўкі гука (проста паварочвайце дыск) ці выбару параметраў кросовера, фазы ці
першапачатковых наладак. Для гэтага націскайце дыск кіравання, пакуль не з'явіцца патрэбны параметр.
1
2
monitoraudio.com
7
6
85