Monitor Audio PLW215 II Guía De Configuración Inicial página 88

Ocultar thumbs Ver también para PLW215 II:
Tabla de contenido

Publicidad

Idiomas disponibles
  • MX

Idiomas disponibles

  • MEXICANO, página 43
Пярэдняя панэль
1
2
Выкарыстанне PLW215 II
Цыкл уключэння / выключэння
Пасля выхаду з рэжыма чакання адным з ніжэй апісаных спосабаў усе святлодыёдныя індэкатары на верхняй частцы
сабвуфера загараюцца, а затым затухаюць па чарзе, застаецца гарэць толькі ўзровень балансіроўкі гука і нумар выбранай
першапачатковай устаноўкі. Затым іх яркасць зменшыцца да 10%, або яны патухнуць у залежнасці ад выбраных налад.
Параметр памяншэння якрасці экрана можна наладзіць у дадатку SubConnect
Выхад з рэжыму чакання
Існуе некалькі спосабаў выхаду PLW215 II з рэжыму чакання:
Пульт дыстанцыйнага кіравання: Калі націснуць кнопку рэжыму чакання на пульце кіравання, PLW215 II выйдзе з
рэжыму чакання. Пры выкарыстанні гэтага спосабу функцыя аўтаматычнага пераходу ў рэжым чакання працуе нармальна.
Тым не менш, калі выключыць PLW215 II з дапамогай пульта, сабвуфер уключыцца толькі пры наступным нажацці на кнопку
дыска кіравання (гл. ніжэй) ці пульта. Аўтаматычнае ўспрыняцце сігнала будзе немагчымым.
Дыск кіравання: Пры выкарыстанні нажацця ці павароту дыска кіравання для выхаду з рэжыма чакання, PLW215 II будзе
заставацца ўключаным, пакуль будзе паступаць сігнал ці пакуль не пройдзе зададзены час аўтаматычнага выключэння
(па ўмаўчанню 20 хвілін)
Успрыняцце сігнала: Гэты спосаб поўнасцю аўтаматычны. PLW215 II выходзіць з рэжыма чакання, калі атрымлівае сігнал ад
аднаго з уваходаў. Сабвуфер пяройдзе ў рэжым чакання пасля сканчэння зададзенага часу (па ўмаўчанню 20 хвілін).
12-вольтны трыгер: Гэта спосаб кіравання ад АВ-рэсірера ці ўзмацняльніка. Калі ўключаецца ўзмацняльнік, PLW215 II
выходзіць з рэжыму чакання. І наадварот, калі выключаецца ўзмацняльнік, PLW215 II таксама выключаецца.
RS232: Гэты спосаб кіравання залежыць ад сістэмы дамашняй аўтаматызацыі. Больш падрабязную інфармацыю пра гэты
метад кіравання і праграмавання можна знайсці ў электроннай інструкцыі на USB-накапляльніку, пастаўляемым у камплекце.
Эквалайзер памяшкання
У PLW215 II складаны алгарытм эквалізацыі памяшкання, які выяўляе ўсе нежаданыя эфекты памяшкання і памяншае іх, каб
стварыць настолькі чыстую перадачу нізкіх частот, наколькі гэта магчыма.
Каб выканаць эквалізацыю памяшкання проста падключыце мікрафон, які пастаўляецца ў камплектацыі, ва ўваход на
пярэдняй панэлі PLW215 II (пад нумарам 1 на малюнку вышэй) і пастаўце мікрафон на ўзроўні слухача, які сядзіць. Каб
атрымаць дакладны рэзультат, накіруйце мікрафон у столь. PLW215 II па ўмаўчанню правядзе 2 свіп-аналіза, але гэта можа
быць зменена ў дадатку SubConnect на ўкладцы Інструменты > Эквалізацыя памяшкання (Tools > Room Correction).
Калі мікрафон знаходзіцца ў першай пазіцыі, націсніце і ўтрымлівайце дыск кіравання (гэта таксама можна зрабіць у дадатку).
Святлодыёдныя індыкатары пакажуць адваротны адлік, і затым заміргаюць. Калі вы ўбачыце міганне, можаце адпусціць дыск
кіравання. Пасля першага свіпа-аналіза будзе паўза прыкладна 20 секунд. Пакуль не пачнецца новы свіп-аналіз, вы можаце
перамясціцца ў новае месца ці застацца на старым. Калі вы зноў націсніце на дыск кіравання, неадкладна пачнецца новы свіп-аналіз.
Калі свіп-аналіз праходзіць без падлучанага мікрафона, на святлодыёдным дысплэі загарыцца код памылкі.
86
1. ІЧ-прыёмнік PLW215 II
Для работы накіруйце пульт PLW215 II на прыёмнік.
2. Святлодыёдны ІЧ-індыкатар
Мігае падчас атрымання ІЧ-сігналу.
3. Мікрафон для эквалізацыі памяшкання
Падключыце пастаўляемы мікрафон сюды і правядзіце наладку,
3
падрабязна апісаную ніжэй.
PLW215 II

Publicidad

Tabla de contenido
loading

Tabla de contenido