BLR КІРАЎНІЦТВА ПА ЭКСПЛУАТАЦЫІ
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Перад першапачатковым уключэннем праверце, ці адпавядаюць тэхнічныя характарыстыкі выраба, пазначаныя ў маркіроўцы, электрасілкаванню ў Вашай сетцы.
Выкарыстоўваць толькі ў побытавых мэтах паводле дадзенага кіраўніцтва па эксплуатацыі.
Не выкарыстоўваць па-за памяшканнямі.
Не выкарыстоўвайце прыбор з пашкоджаным сеткавым шнуром ці іншымі пашкоджаннямі.
Сачыце, каб сеткавы шнур не дакранаўся вострых кантаў і гарачых паверхняў.
Не цягніце, не перакручвайце і не намотвайце сеткавы шнур вакол корпуса прыбора.
Падчас адключэння прыбора ад сеткі сілкавання не цягніце за сеткавы шнур, бярыцеся толькі за відэлец.
Не спрабуйце самастойна рамантаваць прыбор. Пры ўзнікненні непаладак звяртайцеся ў найбліжэйшы сэрвісны цэнтр.
Выкарыстанне не рэкамендаваных дадатковых прыладаў можа быць небяспечным ці прывесці да пашкоджання прыбора.
Дзеля пазбягання паражэння электрычным токам і ўзгарання, не апускайце прыбор у ваду ці іншыя вадкасці. Калі гэта адбылося, неадкладна адключыце яго ад электрасеткі і зверніцеся ў
сэрвісны цэнтр для праверкі.
Прыбор не прызначаны для выкарыстання людзьмі з фізічнымі і псіхічнымі абмежаваннямі (у тым ліку дзецьмі), якія ня маюць досведу карыстання дадзеным прыборам. У такіх выпадках
карыстач павінен быць папярэдне праінструктаваны чалавекам, які адказвае за яго бяспеку.
Не ўсталёўвайце прыбор на гарачых газавых і электрычных плітах, у духоўках; не змяшчайце яго паблізу любых крыніц цяпла.
Пераканайцеся ў тым, што вакол прылады існуе досыць вольнага месца. Мультыварка павінна быць усталявана на адлегласці не меней 15 см ад патэнцыйна вогненебяспечных аб'ектаў,
такіх як мэбля, запавесы і інш.
Не ўключайце прыбор у непасрэднай блізкасці ад выбуховых і лёгкаўзгаральных матэрыялаў.
Не паднімайце і не перасоўвайце прыбор, пакуль ён падлучаны да электрасеткі.
Не пакідайце прадукты ці ваду у мультыварцы на працяглы час.
Нічым не накрывайце прыбор падчас працы, гэта можа стаць прычынай няспраўнасці прыбора.
Ніколі не ўключайце мультыварку з пустой чарай.
Не дапушчайце траплення вадкасці ўнутр корпуса мультываркі. Налівайце ваду толькі ў чару для гатавання.
Пазбягайце траплення старонніх прадметаў і вадкасцяў у прастору паміж дном чары і награвальным элементам! Невыкананне гэтага правіла можа прывесці да з'яўлення паху гару,
ненатуральных гукаў і да пашкоджання прыбора.
Пры ўзнікненні незвычайных для нармалёвай працы мультываркі шумоў, пахаў, дыму ці іншых відавочных парушэнняў працы прыбора, неабходна неадкладна адключыць яго ад сеткі.
Пераканайцеся ў тым, што паміж чарай і награвальным элементам няма старонніх прадметаў ці вадкасцяў. Калі прычына няспраўнасці не выяўлена, трэба звярнуцца ў сэрвісны цэнтр.
Не блакуйце адтуліну для выпуску пары.
Падчас эксплуатацыі прыбора не накрывайце рэгулятар ціску і адтуліну выйсця пары староннімі прадметамі.
Катэгарычна забараняецца націскаць на індыкатар ціску, калі прыбор знаходзіцца пад ціскам.
Катэгарычна забараняецца эксплуатацыя прыбора, калі ўшчыльняльнае кольца на ўнутранай пласціне вечка адсутнічае ці мае якія-небудзь пашкоджанні. Выкарыстоўвайце толькі
ўшчыльняльнае кольца, якое ідзе ў камплекце.
Перад пачаткам гатавання пад ціскам пераканайцеся, што чара змяшчае вадкасць (ваду ці булён). Гатаванне пад ціскам заўсёды патрабуе вадкасці для ўтварэння пары.
Падчас працы прыбора пад ціскам паветра ці пара не павінны выходзіць у месцы злучэння вечка з корпусам.
Здымаць вечка з прыбора дазваляецца толькі тады, калі індыкатар ціску знаходзіцца ў ніжнім становішчы, гэта значыць калі значэнне ціску ўнутры мультываркі дасягнула бяспечнага
значэння.
Перад пачаткам эксплуатацыі прыбора заўсёды правярайце, ці не засмечана адтуліна выпуску пары.
He дапушчайце забруджвання рэгулятара ціску. Рэгулярна чысціце рэгулятар ціску ад забруджванняў.
48