Marta MT-4311 Manual De Instrucciones página 49

Tabla de contenido

Publicidad

УВАГА! Мультыварка стварае падвышаны ўнутраны ціск, а таму з'яўляецца прыборам падвышанай небяспекі, і недакаднае карыстанне можа прывесці да абварвання гарачай
парай ці вадкасцю.
 Не падносьце твар і рукі блізка да адтуліны выпуску пары – Вы можаце абпаліцца!
 Будзьце асцярожныя з вечкам прыбора – падчас працы мульціваркі-хуткаваркі цэнтральная частка вечка прыбора моцна награваецца і можа выклікаць апёкі. Заўсёды бярыцеся толькі за
ручку вечка.
 Ніколі не прыкладайце моц, каб адкрыць мультыварку. Перад адкрыццём мультываркі ўнутраны ціск у чары павінны цалкам роўны з ціскам навакольнага асяроддзя.
 Заўсёды адключайце прыбор ад электрасеткі па заканчэнні працэсу гатавання, а таксама перад выманнем з яго гатовай стравы.
 Пасля завяршэння працы з прыборам не памяшчайце чару для гатавання адразу пад халодную ваду – рэзкая змена тэмператур можа прывесці да пашкоджання ўнутранага пакрыцця.
 Каб не пашкодзіць пакрыццё чары, вытворца рэкамендуе выкарыстоўваць аксэсуары, якія пастаўляюцца ў камплекце з мультываркай. Можна таксама выкарыстоўваць драўляная,
пластыкавыя ці сіліконавыя прылады.
СІСТЭМА БЯСПЕКІ
 Вечка прыбора сканструявана такім чынам, каб забяспечыць максімальную засцярогу нават пры вельмі высокім ціску ўнутры прыбора.
 Прылада блакавання вечка з'яўляецца вельмі важным элементам для Вашай бяспекі. Вы не зможаце адкрыць вечка прыбора, калі ўнутры занадта высокі ціск.
 Калі значэнне ціску ўнутры прыбора перавысіць значэнне, неабходнае для гатавання стравы, спрацуе прылада скіду залішняга ўнутранага ціску. Пры гэтым з прыбора будзе выпушчана
паветра і ціск паменшыцца.
 Мультыварка абсталявана датчыкам кантролю тэмпературы, які спрацоўвае пры перавышэнні зададзенай тэмпературы ўнутры прыбора.
 Датчык аўтаматычнага адключэння спрацоўвае пры перагрэве прыбора.
ПЕРАД ПЕРШЫМ ВЫКАРЫСТАННЕМ
 Распакуйце прыбор і выдаліце ўсе этыкеткі.
 Праверце наяўнасць усіх кампанентаў прыбора і адсутнасць пашкоджанняў.
 Ачысціце ўсе кампаненты паводле часткі "Чыстка і догляд".
 Пратрыце насуха ўсе дэталі і ўсталюйце іх так, каб прыбор быў гатовы да працы.
 Перад першым выкарыстаннем прыбора неабходна ўключыць праграму "Пар/Варка" на 30 хвілін з чарай, запоўненай вадой на 70%.
ЧЫСТКА І ДОГЛЯД
 Перад чысткай абавязкова адключыце прыбор ад электрасеткі.
 Дайце прыбору цалкам астыць.
 Вымыйце чару для гатавання ежы з мыйным сродкам, апаласніце вадой і высушыце з дапамогай мяккай тканіны.
 Не мыйце чару для гатавання ежы ў посудамыйнай машыне.
 Не выкарыстоўвайце для чысткі прыбора і аксэсуараў абразіўныя ачышчальнікі і агрэсіўныя мыйныя рэчывы.
 Ні ў якім разе не дапушчайце траплення вады ўнутр прыбора.
 Кантэйнер для збору кандэнсату прызначаны для збору кропляў кандэнсату падчас адчынення вечка, здымайце і прамывайце яго пасля кожнага выкарыстання.
 Здыміце ўнутранае ахоўнае вечка мульціваркі-хуткаваркі. Старанна прамыйце.
 Зніміце ўшчыльняльнае кольца. Зацісніце рукамі краі ўшчыльняльнага кольца і пацягніце ўгару. Прамыйце ўнутранае ўшчыльняльнае кольца вадой, вытрыце насуха (падчас чысткі можа
выкарыстаць трохі мыйнага сродку). У завяршэнні, вярніце ўшчыльняльнае кольца на сваё месца.
49

Publicidad

Tabla de contenido
loading

Este manual también es adecuado para:

Mt-4312

Tabla de contenido