ABICLAMP
2.3
Электратэхніка
• Правярайце электраінструменты на магчымыя
пашкоджанні і бездакорную працу па прызначэнні.
• Не трымайце электраінструменты пад дажджом
і пазбягайце вільготнага ці сырога асяроддзя.
2.4
Зварка
• Падчас электрадугавой зваркі могуць быць пашкоджаны
вочы, скура і слых! З гэтай прычыны насіце прадпісанае
ахоўнае адзенне, сродкі аховы вачэй і органаў слыху
згодна з дзеючымі правіламі адпаведнай краіны.
• Усе пары металу, асабліва свінцу, кадмію, медзі
і берылію, з'яўляюцца шкоднымі! Паклапаціцеся аб
дастатковай выцяжной вентыляцыі. Не перавышайце
гранічна дапушчальную канцэнтрацыю забруджвальных
рэчываў у паветры вытворчых памяшканняў (AGW).
• Вырабы, абястлушчаныя растваральнікамі з хлорам,
прамывайце чыстай вадой. Інакш існуе пагроза ўтварэння
фасгену. Не змяшчайце ванны з хлорам паблізу ад зоны
зваркі.
2.5
Тэхнічны стан
• Не перавышайце максімальныя значэнні нагрузкі.
Перагрузкі могуць прывесці да разбурэнняў.
• Не ўносьце ніякіх канструкцыйных змяненняў у гэту
прыладу.
2.6
Ахоўнае адзенне
• Не насіце шырокага адзення ці аздаблення.
• Калі валасы доўгія, насіце сетку для валасоў.
2.7
Класіфікацыя засцярог
Засцярогі, якія выкарыстоўваюцца ў інструкцыі па
эксплуатацыі, падзелены на чатыры ўзроўні і прыведзены
перад патэнцыйна небяспечнымі этапамі выканання работ.
НЕБЯСПЕКА
Азначае немінучую небяспеку. Калі яе не пазбегнуць, гэта прывядзе да смерці або надзвычай цяжкіх траўмаў.
УВАГА
Азначае патэнцыйна небяспечную сітуацыю. Калі яе не пазбегнуць, гэта прывядзе да цяжкіх траўмаў.
АСЦЯРОЖНА
Азначае патэнцыйна шкодную сітуацыю. Калі яе не пазбегнуць, гэта прывядзе да лёгкіх ці нязначных траўмаў.
ЗАЎВАГА
Азначае рызыку пагаршэння вынікаў працы альбо пашкоджання абсталявання.
2.8
Інфармацыя пра аварыйныя выпадкі
У выпадку аварыі неадкладна адключыце наступныя
камунікацыі:
• Электрасілкаванне
BAL.0830.0 • 2020-09-18
• Засцерагайце сябе ад удару токам, выкарыстоўваючы
падкладкі з ізаляцыяй і носячы сухое адзенне.
• Не выкарыстоўвайце электраінструменты ў месцах, дзе
існуе пагроза ўзнікнення пажару і выбуху.
• Пры карыстанні рознымі зварачнымі гарэлкамі могуць
узнікаць іншыя пагрозы, напрыклад электрычны ток
(крыніца току, унутраны токавы ланцуг), пырскі, якія
ўтвараюцца падчас зваркі і могуць трапіць на гаручыя ці
выбухованебяспечныя матэрыялы, УФ -выпраменьванне
зварачнай дугі, дым і пара.
• Выконвайце агульныя правілы пажарнай бяспекі і да
пачатку працы выдаляйце вогненебяспечныя матэрыялы
з зоны правядзення зварачных работ. Забяспечце
адпаведнае абсталяванне для тушэння пажараў
на працоўным месцы.
• Падчас выкарыстання пад адкрытым небам
выкарыстоўвайце належныя сродкі аховы супраць
непагоды.
• Падчас эксплуатацыі, а таксама зваркі насіце ахоўныя
акуляры, пальчаткі і, пры неабходнасці, дыхальную маску.
Яны маюць наступныя значэнні ў парадку зніжэння важнасці:
Далейшыя меры можна знайсці ў інструкцыі па эксплуатацыі
крыніцы сілкавання ці ў дакументацыі на іншыя перыферыйныя
прылады.
BE - 9