Descargar Imprimir esta página

abiss CYRENE Instrucciones De Uso página 102

Publicidad

Idiomas disponibles
  • MX

Idiomas disponibles

  • MEXICANO, página 15
• Похвенны нарыў ці крывацёк; калі гэта адбываецца, пацыентка павінна як мага хутчэй
пракансультавацца з лекарам.
• Боль, які можа быць пастаянным, дыспарэўнія.
• Як і ў выпадку аперацый па падвешванні, могуць мець месца новыя надзвычайныя выпадкі,
новыя выпадкі гіперактыўнага мачавіка і сэксуальныя дысфункцыі накшталт дыспарэўніі.
• Паўторнае праяўленне нетрымання мачы пры напружанні.
• Неўралагічныя і (або) нейра-цяглічныя сімптомы.
• Экструзія сеткі ў пахве або западзенне пратэзу можа выклікаць дыскамфорт у палавога партнёра.
Некаторыя пабочныя эфекты могуць знікнуць або быць вылечынымi з цягам часу. Для ўстранення
некаторых эфектаў можа патрабавацца хірургічнае выдаленне стужкі CYRENE.
У выпадку неўдалай аперацыі важна цалкам перагледзець выпадак пацыенткі.
ПАПЯРЭДЖАННІ І МЕРЫ ЗАСЦЯРОГІ, ЗВЯЗАНЫЯ З ВЫКАРЫСТАННЕМ ПРАДУКТА
• Кожная стужка CYRENE павінна быць уважліва абследаваная перад хірургічнай працэдурай і
праходзiць пастаянны маніторынг на працягу ўсёй хірургічнай працэдуры, каб гарантаваць, што
нi ў якім выпадку не парушаецца структурная цэласнасць прылады. Пашкоджаную стужку CYRE-
NE нельга імплантаваць або рамантаваць.
• Выкарыстанне стужак ў пацыентак, якія ўжо маюць імплантат ці выкарыстоўвалі яго раней або
ў якіх раней праводзіліся аперацыі ў зоне тазавага дна, павінна ажыццяўляцца з асцярогай. Такія
пацыенткі могуць мець больш высокую частату ўскладненняў.
• Важна, каб кожная працэдура імплантацыі стужкі CYRENE была ацэнена і адаптавана для
кожнай канкрэтнай пацыенткі. Выкарыстанне метадаў візуалізацыі перад і пасля працэдуры
можа аблягчыць размяшчэнне стужкі і пацвердзіць адсутнасць пашкоджанняў суседніх
анатамічных структур.
• Перад выкарыстаннем стужкі такога тыпу рэкамендуецца ўпэўніцца, што хірург зможа
кваліфікавана вырашыць праблемы з ускладненнямі, выкліканымі выкарыстаннем сінтэтычных
імплантатаў для лячэння нетрымання мачы пры напружанні.
• Пры імплантацыі стужкі CYRENE варта прытрымлівацца правiльных хірургічных iнструкцый.
Таксама варта прытрымлівацца стандартызаваных пасляаперацыйных працэдур.
• Не дапускайце кантакта стужкі з патэнцыйна небяспечнымі інструментамі (клямкi, заціскі або
хамуты).
• Пераканайцеся, што стужка без напружання ўваходзіць ў зону пад сярэдзінай ўрэтры.
• Праверце, каб стужка не была скручана пасля імплантацыі.
• У канцы працэдуры неабходна выканаць цыстаскапію, каб праверыць цэласнасць урэтры і
мачавіка.
• Выкарыстоўвайце толькі адаптаваныя прылады праходчыка кампаніі ABISS.
• Каўпачкі ў прэміум версіі выкарыстоўваюцца для заціску на прыладах праходчыка. Яны не
павiнны быць выкарыстаны на працягу больш чым 60 хвілін за адзін раз у целе чалавека. Ні ў
102

Publicidad

loading